Касцёл Звеставання Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Міжэрычы)
Каталіцкі храм | |
Касцёл Звеставання Найсвяцейшай Дзевы Марыі | |
---|---|
53°04′02″ пн. ш. 24°46′26″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Канфесія | Каталіцтва |
Епархія | Гродзенская дыяцэзія |
Дэканат | Слонімскі |
Архітэктурны стыль | неаготыка |
Архітэктар | Вільгельм Аўгуставіч Срока |
Першае згадванне | 1622 |
Будаўніцтва | 1906—1912 гады |
Стан | дзейнічае |
Касцёл Звеставання Найсвяцейшай Дзевы Марыі — каталіцкі храм у аграгарадку Міжэрычах Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Помнік архітэктуры неаготыкі. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Парафія ўтворана ў XVII стагоддзі, першы драўляны касцёл пабудаваны ў 1622 годзе па фундацыі Войцеха Клочкі, на ўнутранае ўбранне ахвяраваў грошы яго сын Мацей. У 1891 годзе зачынены.
Пабудаваны ў 1906—1912 гадах з цэглы па праекце гродзенскага архітэктара Вільгельма Срокі[1].
У 1936 годзе асвячоны віленскім біскупам Рамуальдам Ялбжыкоўскім. Зачынены ў 1946 годзе, адноўлены ў 1989 годзе.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Аднанефны аднавежавы храм з развітым трансептам і трохграннаю апсідай. Цэнтральная частка галоўнага фасада вылучана трох’яруснай вежай-званіцай з невысокім шатровым дахам, бакавыя дэкарыраваны зубчастымі атыкавымі сценкамі. Тарцы трансепта завершаны франтонамі зубчастага профілю. Сцены храма ўмацаваны ступеньчатымі контрфорсамі і прарэзаны стральчатымі аконнымі праёмамі. Другі ярус вежы і тарцы трансепта дэкарыраваны шырокім аркатурным поясам. У інтэр’еры — плоская столь.
Зноскі
- ↑ Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2018. — С. 76—77
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
- Благавешчанскі касцёл (в. Міжэрычы) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Гродзенская вобласць. — 371 с., іл. — С. 190.